ГІСТОРЫЯ
Адкрытае акцыянернае таварыства «Дарбудмантажтрэст» ажыццяўляе будаўнічую дзейнасць з 1926 года.
Гісторыя стварэння, развіцця і правапераемства адкрытага акцыянернага таварыства «Дарбудмантажтрэст» характарызуецца наступнымі асноўнымі этапамі:
1926 – Арганізацыя будаўнічага ўпраўлення па пабудове чыгуначнай лініі «Рослаў-Магілёў-Асіповіч» - Загад НКШЗ ад 26 траўня 1926 года.
1930-Стварэнне будаўнічага аб'яднання (на правах трэста) для чыгуначнага будаўніцтва ў заходніх абласцях СССР (Запжелдорстрой-9).
1936-Арганізацыя Паўночна-Заходняга будаўніча-мантажнага трэста – «Сеўзапбудшлях» для вядзення будаўніча-мантажных работ у рэгіёнах Смаленска, Мінска, Віцебска, Раслаўля і інш. рэгіёнах Заходняй чыгункі.
1938-Арганізаваны Беларускі дзяржаўны будаўніча-мантажны трэст па чыгуначным будаўніцтве Цужэлдарбуда НКШЗ СССР, які дзейнічаў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
1944-У Крычаве ствараецца ўчастак будаўніча-аднаўленчых работ, які пераязджае ў Магілёў.
1947-Наркаматам шляхоў зносін ствараецца тры будаўніча-мантажныя канторы ў Гомелі, Баранавічах і Смаленску.
1953-Ствараецца чатыры ўчасткі: Учдарбуд - 1 (ст. Мінск-Таварны), Учдарбуд -2 (ст. Гомель), Учдарбуд- (ст. Брэст, затым пераводзіцца на ст.Баранавічы), Учдарбуд -4 (ст. Магілёў).
1958 – Организован на базе дорожной строительно-монтажной конторы дорожный ремонтно-строительный трест (дорремстройтрест).
1958-Арганізаваны на базе дарожнай будаўніча-мантажнай канторы дарожны рамонтна-будаўнічы трэст (даррамбудтрест).
1959-Арганізаваны Цэнтральны буддвор з цэхам жалезабетонных канструкцый у Брэсце, правобраз Брэсцкага завода жалезабетонных канструкцый і дэталяў.
1960-Пастановай Савета Міністраў СССР Мінскі і Гомельскі Учдарбуд перададзены Белтрансбуду.
1962 - З Кастрычніцкай чыгункі перабазаваны БМП-169 спачатку на ст.Ліда, потым на ст. Віцебск.
1968-на ст. Брэст арганізаваны БМП-391.
1974-Здадзена 1-ая чарга Асіповіцкага завода ЖБК.
1977 - За ўкараненне брыгаднага падраду трэст з'яўляўся ўдзельнікам выставы дасягненняў гаспадаркі ў Маскве.
1988 – У адпаведнасці з Указаннем МШЗ ад 30.11.87 № г-6044у на падставе загаду Начальніка Беларускай чыгункі ад 07.01.1988 № 7Н створана Праектна-прамыслова-будаўнічае аб'яднанне (ППБА), у склад якога ўвайшлі БМП-367, 760, 391,354,761,169, заводы ЖБК у Брэсце і Асіповічах, Асіповіцкія дарожныя майстэрні і Праектна-канструктарскае бюро.
1991 – Организованы малые предприятия «Мидис», «ТехноЭСП», «Практик», «Мехдорстрой», «Жилпромкомплект», «Дорстэм», которые вошли в состав ППСО.
1991-Арганізаваны малыя прадпрыемствы «Мідзіс», «ТэхнаЭСП», «Практык», «Мехдарбуд», «Жылпрамкамплект», «ДарСТЭМ», якія ўвайшлі ў склад ППБА.
1994 г. – Праектна-прамыслова-будаўнічае аб'яднанне (ППБА) пераўтворана ў адпаведнасці з загадам Начальніка Беларускай чыгункі ад 28.12.1993 г. № 119Н ў дзяржаўнае прадпрыемства «Дарбудмантажтрэст», малыя прадпрыемствы ліквідаваныя і ператвораныя ў адасобленыя структурныя падраздзялення ГП «Дарбудмантажтрэст». У склад трэста ўвайшоў і Баранавіцкі завод будаўнічых дэталяў і канструкцый, арганізаваны на базе дрэваапрацоўчага цэха.
У адпаведнасці з загадам начальніка Беларускай чыгункі ад 01.11.1999 г. № 128Н і па ўзгадненні з Мінгарвыканкамам ад 13.09.2000 г. дзяржаўнае прадпрыемства «Дарбудмантажтрэст» перайменавана ў адпаведнасці з артыкуламі 48, 50 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь у будаўніча-мантажнае Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Дарбудмантажтрэст» Беларускай чыгункі.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Дарбудмантажтрэс» створана на падставе загаду Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2010 № 466 пераўтварэннем будаўніча-мантажнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дарбудмантажтрэст» Беларускай чыгункі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Дарбудмантажтрэст» з'яўляецца правапераемнікам Будаўніча-мантажнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дарбудмантажтрэст» Беларускай чыгункі.
Па рашэнні агульнага сходу ўдзельнікаў Адкрытага акцыянернага таварыства «Дарбудмантажтрэст» (пратакол ад 24.02.2015 № 1) і агульнага сходу ўдзельнікаў Адкрытага акцыянернага таварыства «БЕЛТРАНСНАБ» (пратакол ад 24.02.2015 № 11) Адкрытае акцыянернае таварыства «Дарбудмантажтрэст» рэарганізавана ў форме далучэння да яго Адкрытага акцыянернага таварыства «БЕЛТРАНСНАБ».
Адкрытае акцыянернае таварыства «Дарбудмантажтрэст» з'яўляецца правапераемнікам Адкрытага акцыянернага таварыства «БЕЛТРАНСНАБ».